https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Апошні канцэрт "Класікі ля Ратушы" зладзілі ў Мінску


26 жніўня ў Мінску адбыўся апошні ў гэтым годзе канцэрт праекта "Класіка ля Ратушы".
Восьмы канцэрт "Класікі ля Ратушы" завяршыў трэці сезон музычнага праекта, які цешыў спрактыкаваную публіку ў цэнтры Мінска. Заключнае выступленне гараджанам падарыў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, музыкі выканалі праграму пад назвай "Яе вялікасць класіка".



Кампазіцыі, якія гучалі на канцэрце, падбіраў сам Аляксандр Анісімаў. Сюды ўвайшлі ўрывак з сімфанічнай паэмы "Так казаў Заратустра" Штраўса, працы чэха Антаніна Дворжака, Моцарта. Асабліва шмат гучала для мінчанаў Джорджа Гершвіна: сімфанічны аркестр Беларусі выканаў знакамітыя творы амерыканскага класіка — "Поргі і Бэс", "Амерыканец у Парыжы", "Блакітная рапсодыя".

Паслухаць апошні ў гэтым годзе канцэрт "Класікі ля Ратушы" прыйшлі некалькі тысяч чалавек. У праекце традыцыйна прымаюць удзел замежныя музыкі, у суботу на шоў выступіў беларускі піяніст Цімур Сергееня, які пражывае ў Бельгіі.

Sputnik, 27 жніўня 2017 
 
Дата публикации:27.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2115
 
Ключевые слова:
Фэст культуры "Классика около ратуши" Мінск Музыка Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме