https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Любчанскім замку адзначаць 405-годдзе друкарні


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама.
Тэатралізаваным гістарычным святам адзначаць 405-годдзе друкарні ў Любчы, 

"Гарадскі пасёлак Любча ў Навагрудскім раёне 3 верасня возьме свята "Друкаванае слова ў Любчы", прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзя мясцовай друкарні. У Любчанскім замку з гэтай нагоды будзе закладзена капсула з пасланнем", — распавялі ў райвыканкаме.

Адкрыецца мерапрыемства тэатралізаваным шэсцем гасцей і жыхароў Любчы ад замка да асноўнай сцэны. Запланаваны сустрэча з паэтамі, фэст літаратурных герояў, парад рэдкіх кніг, праца інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўкі. Працягнецца свята канцэртам народнага ансамбля музыкі, песні і танца "Белыя Росы", выступленнямі аматарскіх калектываў.

Спецыялісты адзначаюць, што цяпер дакладна невядома, дзе канкрэтна ў Любчы знаходзілася друкарня. Аднак захавалася дакладная дата стварэння друкарні — 27 лютага 1612 года. Яе заснавальнік, друкар Пётр Бластус Кміта прыехаў у Любчу з Вільні, ратуючыся ад пераследу езуітаў.

Даследчыкі лічаць Любчанскую друкарню ўнікальнай з той нагоды, што ні адна пратэстанцкая друкарня ў ВКЛ не існавала гэтак працягла. Прадстаўнікі розных саслоўяў і веравызнанняў мелі магчымасць друкаваць у ёй свае творы. Прычым са сцен друкарні выпускаліся не толькі рэлігійныя кнігі, нямала было выдадзена медыцынскай, навуковай літаратуры, выдавалі навучальныя дапаможнікі і нават свецкія раманы.

"Усяго вядома пра трох друкароў ў Любчы, акрамя Пятра Кміты да выдавецкай дзейнасці далучыўся яго сын Ян Даніэль. Апошнім трэцім выдаўцом быў эмігрант з Польшчы Ян Ланге. Эпідэміі і войны сярэдзіны ХVІІ стагоддзя разбурылі Любчу. З тых часоў выданне кніг у ёй не аднаўлялася", — рэзюмавалі ў райвыканкаме.

Мінск, 29 жніўня 2017
Sputnik 
 
Дата публикации:29.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1458
 
Ключевые слова:
500-годдзе беларускага кнігадрукавання Любча ВКЛ Типография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме