https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ


23 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся адносна долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0016 рубля (0,07%) і склаў 2,2733 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 1,9319 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,2677 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты маркі Brent знізіўся з пачатку дня на 0,4%, апоўдні бараль ацэньваўся ў 51,68 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 9,16 капейкі, склаўшы 59,1312 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2017
 
Дата публикации:23.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме