https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэны на шэраг айчынных і замежных лекаў зніжаныя паводле вынікаў маніторынгу фармрынку, арганізаванага ў сувязі з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі


Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Рэўцкая.
Паводле яе слоў, пытанне забеспячэння цэнавай даступнасці лекавых сродкаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Міністэрстве аховы здароўя. "Праца, што праводзіцца ў гэтым кірунку, дазволіла дамагчыся ўстойлівага зніжэння цэн на лекі. Так, згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на працягу 2017 года назіраецца зніжэнне сярэдніх рознічных цэн на лекавыя сродкі: індэкс спажывецкіх цэн за студзень—жнівень 2017 года да снежня 2016 года склаў 98,55%", — цытуе Рэўцкую прэс-служба міністэрства.

Яна нагадала, што пасля візіту Лукашэнкі ў Копысь Аршанскага раёна Міністэрству аховы здароўя было даручанае правесці аналіз цэн на асобныя лекавыя сродкі, кошт якіх у Беларусі вышэйшы, чым у сумежных краінах, і выпрацаваць рашэнні па іх зніжэнні. Зараз у Беларусі такіх лекавых сродкаў усяго прыблізна 4,4% ад усіх зарэгістраваных. Цэны на астатнія лекі "знаходзяцца на супастаўным узроўні і ніжэйшым (а ў шэрагу выпадкаў значна ніжэйшым), чым у сумежных краінах".

На падставе інфармацыі рэгулятарных агенцтваў іншых краін, у тым ліку ЕС, адзначыла Рэўцкая, розніца ў цэнах на аналагічныя лекавыя сродкі з`яўляецца актуальнай і ў краінах — членах ЕС, дзе цэны на асобныя аналагічныя найменні могуць адрознівацца ў некалькі разоў (напрыклад у Польшчы, Германіі і Нарвегіі). Паводле яе слоў, Міністэрства аховы здароўя сумесна з РУП "Белфармацыя" распрацавала і рэалізуе комплекс мер па зніжэнні цэн на айчынныя прэпараты і лекі замежнай вытворчасці (шэраг найменняў) да іх ўзроўню ў сумежных дзяржавах. Штотыдзень у міністэрстве праводзяць перамовы па гэтым пытанні. "Мы запрашаем вытворцаў для абмеркавання далейшых магчымасцяў зніжэння цэн на лекавыя сродкі", — заявіла Рэўцкая.

Яна паведаміла, што праведзеныя перамовы з 10 замежнымі пастаўшчыкамі (вытворцамі), у тым ліку: Sandoz Pharmaceuticals d.d. (Славенія), Glaxo Smith Kline Export Limited (Вялікабрытанія), фармацэўтычны завод "Польфарма" АТ (Польшча), ААТ "Хімічны завод Гедэон Рыхтэр" (Венгрыя), ЗАТ "Фармацэўтычны завод ЭГІС" (Венгрыя), Bayer Pharma AG (Германія), Abbott Products Operations AG (Швейцарыя), KRKA (Славенія).

Паводле вынікаў перамоў "атрыманыя прапановы аб зніжэнні кантрактных цэн ад 10 да 60% ад ЗАТ "Фармацэўтычны завод ЭГІС" (Венгрыя), Abbott Products Operations AG (Швейцарыя), Bayer Pharma AG (Германія), KRKA (Славенія) больш як на 40 найменняў лекавых сродкаў".

Згодна са словамі чыноўніка, з айчыннымі вытворцамі таксама праведзеныя перамовы аб неабходнасці зніжэння кошту асобных медыкаментаў. Атрыманыя прапановы аб зніжэнні адпускных цэн на лекі ад РВУП "Акадэмфарм", ТАА "Рубікон", СП ТАА "Фармлэнд", СТАА "Лекфарм". "Практычна на ўсе праблемныя пазіцыі адпускныя цэны ў беларускіх вытворцаў зніжаныя", — канстатавала Рэўцкая.

Паступленне лекавых сродкаў па зніжаных кантрактных цэнах у аптэчную сетку арганізаванае ў як мага кароткія тэрміны, паведаміла яна. Міністэрства аховы здароўя ў лютым 2016 года ініцыявала падпісанне мемарандума аб стрымліванні цэн на лекавыя сродкі замежных вытворцаў. Гэта забяспечыла захаванне кантрактных цэн практычна ўсіх замежных кампаній у 2016—2017 гадах на ўзроўні 2015 года, а па шэрагу найменняў — зніжэнне да ўзроўню 2014 года.

Для аператыўнага аналізу тэндэнцый змены цэн на лекі створаная рабочая група па правядзенні комплекснага аналізу фармацэўтычнага рынку з аўтарытэтных прадстаўнікоў прадпрыемстваў дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці, асацыяцый і вытворцаў. Рэгулярна праводзіцца планавы маніторынг цэн на лекі айчыннай і замежнай вытворчасці ў аптэках суб`ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці.

У 2015—2016 гадах і за шэсць месяцаў 2017-га парушэнняў парадку цэнаўтварэння або перавышэння ўсталяваных аптовых і гандлёвых надбавак не выяўлена, заявіла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя. "У сувязі з тым, што лекавае забеспячэнне лячэбнага працэсу арганізуецца ва ўсіх краінах, у тым ліку ў Беларусі, з улікам міжнародных непатэнтаваных найменняў, адзін з галоўных кірункаў працы Міністэрства аховы здароўя ў сферы лекавай палітыкі — забеспячэнне на рынку якасных і даступных па цане джэнерыкаў айчыннай вытворчасці. Наменклатура беларускіх лекаў пастаянна пашыраецца, у тым ліку за кошт асваення сучасных запатрабаваных прэпаратаў па значна больш нізкіх цэнах", — запэўніла Рэўцкая.

Паводле яе слоў, у аптэках у дастатковай колькасці ў наяўнасці прэпараты розных вытворцаў і цэнавых катэгорый. Такім чынам, "пацыентам дадзенае права выбару прызначанага лекавага сродку з улікам яго цэнавай даступнасці".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2017
 
Дата публикации:24.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:815
 
Ключевые слова:
Фармацевтика Ценообразование Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме