https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АСАМ перакрыў канал нелегальнай міграцыі грамадзян Індыі праз Беларусь у ЕС


Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі і Смаргонскай пагранічнай групы падчас міжнароднай аперацыі са Службай аховы дзяржмяжы пры МУС Літвы спынілі незаконную дзейнасць міжнароднай злачыннай групы.

Удзельнікі злачыннай групы арганізавалі канал незаконнай транзітнай міграцыі грамадзян Індыі з Масквы ў Літву праз беларускую тэрыторыю. Іх асобы, а таксама ролі ў злачыннай схеме ўстаноўлены як у Беларусі, так і ў Літве.

Раніцай 11 жніўня ў Ашмянскім раёне на трасе Мінск — Вільнюс у выніку рэалізацыі аператыўнай інфармацыі быў затрыманы аўтамабіль "Опель", якім кіраваў грамадзянін Беларусі 1979 года нараджэння. Мужчына перавозіў двух замежнікаў, якія назваліся грамадзянамі Індыі. Дакументаў, якія сведчаць асобу, яны прад`явіць не змаглі.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што затрыманыя 26-гадовыя грамадзяне Індыі прыбылі ў Беларусь для далейшага незаконнага накіравання ў краіны Еўрапейскага саюза.

Грамадзянін Беларусі ў ліпені гэтага года ўжо ажыццявіў незаконную перавозку з Масквы на тэрыторыю Беларусі трох грамадзян Пакістана таксама для далейшай незаконнай міграцыі ў краіны ЕС.

Па фактах супрацьпраўнай дзейнасці ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі "і іншых неўстаноўленых асоб" распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая групай асоб па папярэдняй змове), паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Для далейшага разбору затрыманыя замежнікі і грамадзянін Беларусі дастаўлены ў Смаргонскую пагранічную групу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2017
 
Дата публикации:12.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:874
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Беженцы Граница Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме