https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыніць сваё існаванне


Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыніць сваё існаванне, а зона яе адказнасці пяройдзе пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні, паведаміў 11 жніўня ў Мінску старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.
Паводле слоў Сянько, усе рашэнні для гэтага падрыхтаваныя. Кіраўніцкі персанал будзе пераведзены ў памежныя пункты мытнага афармлення, у іншыя аддзелы. "За кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцненая мяжа. Часткова адбудзецца скарачэнне адміністрацыйнага апарату, які выконваў функцыі кіравання на ашмянскім напрамку", — растлумачыў старшыня ДМК.

Як заявіў Сянько, Дзяржаўны мытны камітэт "вынесе сур`ёзныя ўрокі" з крымінальнай справы ашмянскіх мытнікаў. У камітэце "працягваюць працаваць над тым, каб увесь асабісты склад вынес вельмі сур`ёзныя ўрокі з шэрагу спраў, па якіх службовыя асобы, у прыватнасці Ашмянскай мытні, былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці". З боку кіраўніцтва ДМК робяцца захады, звязаныя з ратацыяй кадраў, а іншым разам — са звальненнем службовых асоб.

Так, за два з паловай года з мытных органаў з-за карупцыі звольнілі прыблізна 300 чалавек. Прыкладна 2 тыс. службовых асоб і 150 кіраўнікоў розных структурных падраздзяленняў былі пераведзеныя на іншыя ўчасткі.

"Гэта дало свае вынікі", — адзначыў Сянько і звярнуў увагу, што сёлета ў мытных органах не з`явілася ніводнай новай справы карупцыйнай скіраванасці.

Мінскі абласны суд 8 жніўня вынес прыгавор па справе ашмянскіх мытнікаў, абвінавачаных у атрыманні хабару. Згодна са звесткамі следства, сума хабару склала прыблізна 900 тысяч долараў.

Адзін з ініцыятараў фармавання злачыннай групы былы начальнік пункта мытнага афармлення "Каменны Лог" Гарнік Сарумянц прыгавораны да 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Астатнія 13 былых мытнікаў атрымалі ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Аб выяўленні карупцыйнай схемы на Ашмянскай мытні паведаміў 5 красавіка 2015 года Аляксандр Лукашэнка. Расследаваннем займаўся КДБ.

У сакавіку і красавіку 2016 года было затрымана прыблізна 20 былых і дзейных супрацоўнікаў мытнага пункта "Каменны Лог", распачатыя пяць крымінальных спраў за атрыманне і даванне хабару.

З канца лістапада гэтыя справы разглядаюцца ў розных судах Мінска. Фігурантамі спраў, згодна з наяўнай інфармацыяй, выступаюць прыкладна 60 чалавек. У Мінскім абласным судзе разглядалі справу верхавіны карупцыйнай схемы.

Працэсы над іншымі фігурантамі справы ашмянскіх мытнікаў працягваюцца.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2017
 
Дата публикации:11.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:887
 
Ключевые слова:
Ашмяны Таможня Криминал Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме