https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Двум мінчанам выстаўленае абвінавачанне ў вырабе падробленых купюр наміналам 20 беларускіх рублёў


Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства выстаўленае двум жыхарам Мінска.
Завершанае расследаванне крымінальнай справы аб вырабе падробленых грашовых білетаў наміналам 20 беларускіх рублёў. 

Гэта першы зафіксаваны выпадак падробкі новых грашовых купюр у Беларусі.

Следства выявіла, што зімой 2017 года 28-гадовы мужчына ў сябе на дачы з дапамогай ноўтбука і друкарскай тэхнікі вырабляў падробленыя грашовыя купюры наміналам 20 беларускіх рублёў. Ён перадаваў банкноты 26-гадоваму знаёмаму, які набываў на іх розныя дробязі: жавальную гумку, талоны для праезду ў грамадскім транспарце, аплачваў праезд у маршрутных таксі і г. д. Атрыманую здачу мужчыны дзялілі паміж сабой.

Пры ператрусы па месцы жыхарства падазраваных следчыя канфіскавалі камп`ютарную тэхніку, падробленыя банкноты наміналам 20 рублёў, прылады для кропельна-струменнага друку, загатоўкі для пячатак з адбіткамі штампаў розных арганізацый, бланкі даведак аб даходах фізічнай асобы і іншыя прадметы для вырабу фальшывых дакументаў.

Экспертыза ўстанавіла, што ўсе выявы на падробленых рублях былі выкананыя спосабам каляровага струменнага друку. Ахоўная нітка імітаваная пры дапамозе каляровага струменнага друку з наступным нанясеннем фрагментаў фольгі на пярэднім баку грашовых білетаў.

Акрамя таго, следства выявіла факт вырабу падробленага афіцыйнага дакумента для атрымання крэдыту — даведкі аб даходах.

Канчатковае абвінавачанне мужчынам выстаўленае ў вырабе і збыце падробленых грошай, замаху на тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, а таксама ў падробцы і вырабе падробленых дакументаў і штампаў. Усяго ім інкрымінуюць 26 эпізодаў злачыннай дзейнасці.

Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Мінск , 11 жніўня 2017
Ірына Турчына, БелаПАН
 
Дата публикации:11.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:919
 
Ключевые слова:
Фальшивомонетничество Белорусский рубль Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме