https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск


Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.
Ігар Чаргінец пацвердзіў, што некалькі дзён таму ў Мінску прайшлі перагаворы з дэлегацыяй Міжнароднага аэрапорта Херсон, у час якіх абмяркоўвалася пытанне адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск.

"Пытанне адкрыцця такога рэйса абмяркоўваецца. Прапанова цікавая, але ўсё залежыць ад умоў, якія прадаставіць нам украінскі бок", - адзначыў Ігар Чаргінец.

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці беларускай авіякампаніі растлумачыў, што для ацэнкі эканамічнай мэтазгоднасці выканання рэгулярных палётаў паміж Мінскам і Херсонам і разліку кошту рэйса і тарыфаў "Белавія" запытала інфармацыю па стаўках пошлін на наземнае і аэрапортавае абслугоўванне ў аэрапорце Херсон, а таксама магчымыя прэферэнцыі на гэтыя паслугі.
_________________________________________

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1005
 
Ключевые слова:
Белавія Авиаперевозки Украина Херсон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме