https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 снежня разгледзеў кадравыя пытанні


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Карпенку Ігара Васільевіча - міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Малашку Валерыя Анатольевіча - міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
Курлыпу Аляксандра Міхайлавіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Кухарава Уладзіміра Яўгенавіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Герасімава Васіля Мікалаевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці;
Ісачанку Анатоля Міхайлавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Мінскай вобласці;
Купчыну Алену Мікалаеўну - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;
Падгурскага Івана Мікалаевіча - першым намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі;
Гошына Уладзіміра Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М`янма і Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве;
Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб`яднанай Рэспубліцы Танзанія па сумяшчальніцтве;
Латушку Паўла Паўлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака па сумяшчальніцтве, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Канюшкі Андрэя Васільевіча - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
Паўлечка Алены Фёдараўны - старшынёй Мазырскага райвыканкама;
Аслюка Ігара Святаслававіча - старшынёй Чачэрскага райвыканкама;
Краўчанкі Алега Іванавіча - намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
Гаўрычэнкі Мікалая Іванавіча - рэктарам установы адукацыі "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны";
Ярашэнкі Аляксандра Рыгоравіча - кіраўніком дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень";
Сушчынскага Вадзіма Валянцінавіча - пракурорам Віцебскай вобласці;
Корзуна Віктара Канстанцінавіча - пракурорам Гродзенскай вобласці;
Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча - намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
Старавойтава Мікалая Міхайлавіча - намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Сухарукава Паўла Якаўлевіча - дырэктарам - галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда".

15 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки Назначения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме