https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску пры штурме прытона з прастытуткамі затрыманы святар з Расіі


У Віцебску затрыманы 39-гадовы святар Рускай праваслаўнай царквы, якога аператыўнікі знайшлі ў кватэры, дзе знаходзіліся прастытуткі.
39-гадовы айцец Мікалай (Мікалай Кірэеў) з`ехаў з храма 2 жніўня. Родным і калегам ён сказаў, што збіраецца наведаць манастыр у падмаскоўнай Істры. Праз два дні занепакоеная жонка звярнулася ў міліцыю.

4 жніўня Кірэева затрымалі ў Віцебску на кватэры, дзе знаходзіліся прастытуткі. Паводле даных праваахоўных органаў, святар быў не наведвальнікам прытона. Аператыўнікам ён заявіў, што збіраўся вывезці жанчын у Санкт-Пецярбург.

Ва ўпраўленні СК па Віцебскай вобласці гэтую інфармацыю пацвердзілі. Распачатая крымінальная справа па факце замаху на арганізацыю або выкарыстанне прастытуцыі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 171 КК).

"Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы, якія паступілі ад супрацоўнікаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі органаў унутраных спраў Віцебска. Падазроны мужчына затрыманы. З ім працуюць следчыя", — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Адар`я Гуштын, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2017
 
Дата публикации:06.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:901
 
Ключевые слова:
Віцебск Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме