https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы заваявалі медалі на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы


Спаборніцтвы завяршыліся ў Тэгеране (Іран).
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за тры сотні школьнікаў з 84 краін.

Лепшы вынік з чатырох членаў беларускай зборнай паказаў Артур Петухоўскі — выхаванец  гімназіі №8 г. Віцебска. Ён заняў 43-е месца ў турнірнай табліцы алімпіяды і стаў уладальнікам “срэбра”.

Таксама срэбны медаль заваяваў Аляксандр Кернажыцкі з магілёўскай гімназіі №2. Бронзавыя прызёрамі сталі Кірыл Гулін (сярэдняя школа №2 г. Лунінца) і Фёдар Карабейнікаў (гомельская гімназія №51).

Каманду Беларусі трэніравалі старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі ФПМІ БДУ Аляксей Тоўсцікаў і дацэнт кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Ірына Кірыновіч.

Адзначым, што летась каманда беларускіх школьнікаў-праграмістаў таксама прывезла з міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы дзве срэбныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.

Надзея Нікалаева
Звязда, 6 жніўня 2017
 
Дата публикации:06.08.2017
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1131
 
Ключевые слова:
Олимпиада Информатика Образование в Беларуси Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме