https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША прыкметна вырас на біржавых таргах


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 верасня беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0025 рубля (0,11%) і склаў 2,3033 рубля.

Курс долара вырас на 0,0161 рубля (0,83%) да 1,9614 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0055 рубля (0,16%) і склаў 3,377 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу паўдня кошт маркі Brent апусціўся да 57,6 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 49,16 капейкі, склаўшы 58,0102 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2017
 
Дата публикации:27.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:779
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме