https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыты рух электрацягнікоў паміж Беларуссю і Літвой на ўчастку Маладзечна — Гудагай — Кяна


Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.
16 верасня на станцыі Пруды (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) адбылася цырымонія адкрыцця руху цягнікоў на электравознай цязе на ўчастку Маладзечна — Гудагай — Кяна.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін, міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, пасол Літвы Андрус Пулокас, начальнік БЧ Уладзімір Марозаў, намеснік гендырэктара АТ "Літоўскія чыгункі" Герымантас Баканас, гендырэктар Кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце электраабсталявання (CUEK) 
Ван Цзіньсун.

Як адзначае БЧ, упершыню ў найноўшай гісторыі краіны чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Літвы ажыццёўлены праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній у міжнародных зносінах. Беларускай чыгункай электрыфікаваны ўчастак Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа працягласцю 84 км. Літоўскія чыгункі электрыфікавалі ўчастак дзяржмяжа — Новая Вільня працягласцю 27 км.

Будаўніча-мантажныя работы былі пачатыя ў верасні 2015 года. 

Інвестыцыйны праект "Электрыфікацыя напрамку Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа" рэалізаваны БЧ з мэтай выканання ўказа прэзідэнта ад 18 снежня 2015 года № 502 "Аб некаторых пытаннях электрыфікацыі ўчастка чыгункі". Работы праводзіліся ў адпаведнасці з дамовай будаўнічага падраду, заключанай паміж Беларускай чыгункай і Кітайскай кампаніяй па экспарце і імпарце электраабсталявання (CUEC). Кампаніяй CUEC ажыццяўлялася комплексная пастаўка абсталявання, была арганізаваная работа субпадрадных арганізацый, выкананыя працэдуры метралагічнай паверкі вымяральнага абсталявання, праведзена навучанне персаналу эксплуатуюць арганізацый БЧ.

Фінансаванне аб`екта ажыццяўлялася за кошт крэдытных рэсурсаў Экспартна-імпартнага банка Кітая, а таксама ўласных сродкаў БЧ і інавацыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый. Аб`ём выкананых работ склаў 72 млн долараў ЗША.

Электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа дазволіць знізіць сабекошт перавозак на 10—15%.

Асноўнымі перавагамі праекта з`яўляецца эканамічная эфектыўнасць, памяншэнне экалагічнай нагрузкі на навакольнае асяроддзе, павышэнне якасці транспартнага абслугоўвання пасажыраў.

Увод у эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа дае магчымасць удасканальваць арганізацыю транспартнага абслугоўвання жыхароў гродзенскага і мінскага рэгіёнаў (гарадоў Ашмяны, Смаргонь, Маладзечна, Заслаўе, Мінск і прылеглых да іх населеных пунктаў). З пачаткам курсіравання на гэтым участку электрацягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа Беларуская чыгунка правядзе вывучэнне грамадскай думкі сярод пасажыраў па пытаннях арганізацыі іх транспартнага абслугоўвання. Вынікі апытання будуць прааналізаваныя і выкарыстаны пры фарміраванні новага графіка руху цягнікоў на 2017/2018 год, які ўводзіцца на БЧ з 10 снежня 2017 года.

Таксама сумесна з АТ "Літоўскія чыгункі" будзе выпрацаваны далейшы план дзеянняў па арганізацыі міжнародных пасажырскіх зносін у напрамку Мінск — Вільнюс.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2017
 
Дата публикации:16.09.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1045
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Электрификация Ашмяны Смаргонь Маладзечна Заслаўе Мінск Вільня Гудагай Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме