https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прэзентавалі першую дакладную карту ВКЛ


Галерэя "Арт-Беларусь" далучыла да пастаяннай экспазіцыі карту Вялікага Княства Літоўскага, створаную у XVII стагоддзі Томашам Макоўскім.
Першая маштабная карта Вялікага Княства Літоўскага была створана па замове Мікалая Радзівіла Сіроткі. Збор матэрыялу для яе праходзіў у канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў у Нясвіжы.

Усяго на ёй пазначана 1 тыс. 39 населеных пунктаў, у тым ліку 544 у ВКЛ, з іх 342 на тэрыторыі Беларусі. Усе надпісы зроблены на лацінскай мове, большая частка з іх — гістарычныя дадзеныя, каментары да населеных пунктаў, а маштба складае 1:1 300 000.

Аўтарамі карты з`яўляюцца Томаш Макоўскі (1575 — каля 1630) — друкар, мастак і гравёр пры двары князя Радзівіла ў Нясвіжы і Гесель Герытс (1581-1632) — галандскі гравёр і картограф амстэрдамскага выдавецкага дома "Блау". Карта была створана надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе вядомым выдаўцом Вілемам Янсзонам Блау (1571-1638).

Дзякуючы гэтай карце на ўсходзе Еўропы знікла белая пляма. Гэта была самая папулярная крыніца ў свій час сярод еўрапейскіх картографаў, а копіі карты ўключаныя ў розныя атласы захоўваліся пры каралеўскіх дварах па ўсёй Еўропе.

Першапачатковы экзэмпляр карты не захаваўся, а на выставе ў галерэі "Арт-Беларусь" прадстаўлена пазнейшая копія, якая была зроблена з чатырох ксілаграфічных дошак.


Незабыўную атмасферу для наведвальнікаў прэзентацыі карты ВКЛ зрабіў гурт Re1ikt, які ў камернай абстаноўцы выканаў свае самыя вядомыя песні.

Мінск, 9 верасня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:09.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2251
 
Ключевые слова:
История ВКЛ Галерея Выставка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме