https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Справы рэпрэсаваных у 1930-я гады будуць адкрытыя толькі ў 2035–2065 гадах


Гэта вызначана інструкцыяй Міністэрства юстыцыі 2012 году і іншымі падзаконнымі актамі.
Архівы КДБ і МУС перададуць справы рэпрэсаваных у адкрытыя архівы не праз 75 гадоў пасьля завядзеньня і нават не праз 75 гадоў пасьля вынясеньня прысуду, а праз 75 гадоў пасьля рэабілітацыі ці апошняга перагляду справы.

Гісторык, архівіст Дзьмітры Дрозд атрымаў адказ на свае шматлікія звароты аб спрашчэньні доступу да спраў рэпрэсаваных у 1930-я гады і перадачы спраў з архіваў КДБ і МУС у агульнадаступныя дзяржаўныя архівы. Адказ прыйшоў з Адміністрацыі прэзыдэнта за подпісам начальніка галоўнага ўпраўленьня па зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў Г.І.Шлыка.

Згодна з Законам аб архіўнай справе і справаводзтве ў Рэспубліцы Беларусь «абмежаваньне доступу да архіўных дакумэнтаў, якія ўтрымліваюць зьвесткі, датычныя асабістай таямніцы грамадзян, вызначаюцца на тэрмін 75 гадоў з дня стварэньня такіх дакумэнтаў».

То бок справы рэпрэсаваных, да прыкладу, у 1937 годзе павінны быць адкрытыя праз 75 гадоў — у 2012 годзе.

Але, як паведамляецца ў адказе з адміністрацыі прэзыдэнта, ёсьць яшчэ некалькі падзаконных актаў, інструкцый, згодна зь якімі тэрмін абмежаваньня адлічваецца ня з моманту стварэньня дакумэнта і нават ня з моманту здачы яго ў архіў, а толькі ад часу, калі разглядалася справа аб рэабілітацыі. А рэабілітацыя адбывалася ў бальшыні выпадкаў у пэрыяд з 1960 па 1990 гады. То бок шмат якія справы могуць быць адкрытыя не раней за 2035–2065 гады.

Гэта пацьвердзіла і намесьніца дырэктара Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь Алена Кушнова:

«Тэрміны захаваньня дакумэнтаў згодна з нарматыўна-прававымі актамі ў сфэры архіўнай справы вызначаюцца з 1 студзеня наступнага году, які ідзе за годам завяршэньня іх справаводзтва. Гэта пастанова Міністэрства юстыцыі ад 24 траўня 2012 году № 140. І ў заўвазе да пераліку тыпавых дакумэнтаў з пазначэньнем тэрмінаў захаваньня — у пункце 12 — канкрэтна агаворваецца, як лічыцца тэрмін захаваньня.

Гэта азначае, што ня з моманту вынясеньня прысуду адлік ідзе, а калі справа вярталася да разгляду, напрыклад, на рэабілітацыю, то яна закрытая пасьля таго, як прынята рашэньне аб рэабілітацыі.

То бок, калі разглядаць з пункту гледжаньня справаводзтва, то ўсё ж такі правільна інтэрпрэтаваць, што «пасьля сканчэньня справаводзтва — то бок пасьля вынясеньня рашэньня аб рэабілітацыі».

Такім чынам, адкрыцьця архіваў МУС і КДБ наўрад ці дачакаюцца ўжо нават унукі рэпрэсаваных. Да таго ж, як сьведчаць нешматлікія гісторыкі, дасьледчыкі, якія на пачатку 1990-х атрымалі доступ для працы ў архіў КДБ, шмат якія справы ўжо на той час былі зьнішчаныя.

Гісторык, дасьледчыца тэмы сталінскіх рэпрэсій Тацяна Процька ў 1990–91 гадах працавала ў трох архівах КДБ Беларусі — Цэнтральным, Гомельскім і Гарадзенскім, а таксама ў архіве ФСБ Расеі. Раней яна казала:

«Калі я пачала працаваць у архівах КДБ, мне прынесьлі вялікія тэчкі, дзе былі акты аб зьнішчэньні дакумэнтаў. Пасьля 1961 году і пасьля 1990-га, калі Саюз пачаў распадацца, адбылося масавае зьнішчэньне дакумэнтаў з архіваў КДБ.

Пасьля гэтага я ня раз спрабавала трапіць у архівы зноў — безвынікова. У 2013 годзе я атрымала адмову за подпісам намесьніка старшыні КДБ Сергіенкі, якая мяне вельмі зьдзівіла: я ж казала, што ня проста хачу папрацаваць, а пераправерыць інфармацыю, зьвесткі, якія бачыла раней. Я назвала канкрэтныя фонды, вопісы, а мне адказалі, што гэтых спраў у архіве няма!»

Радыё Свабода, 5 верасьня 2017
 
Дата публикации:05.09.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:733
 
Ключевые слова:
Сталинские репрессии Архивы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме