https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар зноў патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ


8 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да расійскага рубля і еўра. Гэта адбываецца ўжо трэці дзень запар.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0136 рубля (0,59%) і склаў 2,3138 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0028 рубля (0,15%) і склаў 1,9206 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0012 рубля (0,04%) і склаў 3,3676 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны па-ранейшаму растуць з-за рэзкага скарачэння вытворчасці ў ЗША, а таксама наступстваў урагану ў гэтай краіне. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent знаходзяцца паблізу 54,85 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 14,45 капейкі, склаўшы 56,9966 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2017
 
Дата публикации:08.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:694
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме