https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асоба Скарыны мае выключнае значэнне для беларускай гісторыі і культуры


Аб гэтым заявіў 1 верасня міністр культуры Барыс Святлоў, выступаючы на прэзентацыі шматтомнага факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".
Завяршэнне фундаментальнай работы па факсімільным аднаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны - значная для айчыннай культуры падзея, падкрэсліў міністр.

"Асоба Скарыны мае выключнае значэнне для беларускай гісторыі і культуры. Яго імя - гэта своеасаблівы сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці", - перакананы Барыс Святлоў. На яго думку, увядзенне абноўленай спадчыны Францыска Скарыны ў шырокі грамадскі абарот мае надзвычайнае значэнне для далейшага развіцця айчыннай культуры.

Міністр звярнуў увагу, што ў год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў краіне і за яе межамі праводзіцца шэраг мастацкіх, навуковых, адукацыйных і асветных мерапрыемстваў.

У сваю чаргу міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што дзякуючы шырокаму святкаванню 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання было рэалізавана нямала цікавых праектаў, якімі ганарацца не толькі ў краіне, але і за яе межамі.

Паводле слоў кіраўніка ведамства, беларусы дастойна прадстаўляюць нацыянальнае кнігавыданне на міжнародным узроўні.

Прэзентацыя найбольш цікавых праектаў адбудзецца ўжо заўтра, 2 верасня, у Полацку, дзе будзе святкавацца Дзень беларускага пісьменства. Сюды запрошаны госці з розных краін свету. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння прэзентаваны маштабны праект - шматтомнае факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", апошні, 21-ы том якога ўбачыў свет нядаўна.

Праект стартаваў у 2013 годзе, калі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Банк БелВЭБ падпісалі пагадненне аб рэалізацыі праграмы па факсімільным выданні кніг Францыска Скарыны.

На працягу пяці гадоў ініцыятары праекта, аб`яднаўшы свой патэнцыял і магчымасці, набліжаліся да дасягнення агульнай мэты - сабраць электронныя копіі экзэмпляраў кніг Францыска Скарыны з розных куткоў свету і аднавіць іх у выглядзе шматтомнага факсімільнага выдання.

Як вынік, у бягучым годзе шматтомнае факсіміле існуе ў поўным зборы. У адным выданні ўдалося прадставіць збор кніг, надрукаваных Скарынам у Празе (1517-1519 гады) і Вільні (1522-1525 гады).

Прэзентацыя адкрывае марафон вераснёўскіх мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" і адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта "Францыск Скарына і яго эпоха" пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы 14-15 верасня.

1 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1098
 
Ключевые слова:
500-годдзе беларускага кнігадрукавання Францыск Скарына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме