https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША нязначна знізіўся на таргах БВФБ


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 ліпеня беларускі рубель працягнуў падзенне да еўра, але вырас да долара ЗША.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0101 рубля (0,45%) і склаў 2,265 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0014 рубля (0,07%) да 1,978 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0052 рубля (0,16%) і склаў 3,61 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 1,49% да 48,23 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся блізу 45,84 долара за бараль, што на 1,78% вышэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 0,117 рубля і склаў 60,6227 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2017
 
Дата публикации:12.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:927
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме