https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ пераканаліся ў надзейнасці Беларускай арміі


Сёлета рэдактары і іх намеснікі прайшліся па вучэбных класах, салдацкіх пакоях і нават пастралялі са стралковай зброі, што знаходзіцца на балансе 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
У семінары з кіраўнікамі вядучых айчынных сродкаў масавай інфармацыі, які штогод праводзіцца ў Міністэрстве абароны, традыцыйна прыняў удзел кіраўнік ваеннага ведамства Андрэй Раўкоў. 

Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю злучэння кіраўнікам рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі прадэманстравалі ўзоры формы аддзення Узброеных Сіл. Пазнаёміліся прадстаўнікі масмедыя і са стралковай зброяй, на якой сваё майстэрства адточваюць вайскоўцы брыгады. І нават — ужо на стрэльбішчы — змаглі не толькі патрымаць пісталеты, вінтоўкі, аўтаматы і гранатамёты ў руках, а і трапіць з іх у цэль.

— Так атрымалася, што за восем гадоў майго дырэктарства на семінар я выбралася сама: звычайна дэлегавала сваіх намеснікаў, галоўных рэдактараў газет, — прызналася генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» Кацярына Дубінская. — Гэтым разам, убачыўшы радок пра 120-ю брыгаду, я вырашыла, што абавязкова трэба ехаць, бой мой сын чатыры гады таму праходзіў тут службу. Уражвае, што, нягледзячы на дрэннае надвор`е (у той дзень, калі праводзіўся семінар, ні на хвіліну не пераставаў ісці дождж. — Аўт.), нас сустрэлі ў поўнай баявой гатоўнасці.

Пабываўшы ў казарме, кіраўнікі СМІ высока ацанілі ўмовы ў пакоях, дзе адпачываюць салдаты. Пабывалі і ў мясцовай альма-матар: менавіта тут учарашнія прызыўнікі асвойваюць вайсковую навуку. У класах, абсталяваных сучаснымі трэнажорамі і іншай тэхнікай, юнакі становяцца стралкамі-зенітчыкамі, механікамі-вадзіцелямі, наводчыкамі-аператарамі і камандзірамі танка і БМП.

— Армія не стаіць на месцы, яна развіваецца, і журналістам заўжды цікава ўбачыць гэтыя змены ў рэальным маштабе часу, — лічыць першы намеснік галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Міхаіл Лябедзік. — Сюды я прыехаў з асаблівым хваляваннем, бо некалі менавіта ў гэтай брыгадзе я праходзіў зборы пасля ваеннай кафедры, тут стаў афіцэрам запасу і прымаў вайсковую прысягу.

Гэта было ў 1991 годзе, і з таго часу змянілася вельмі многае. Можа быць, некаторыя ўзоры ўзбраення засталіся ранейшымі, але таго, што мы ўбачылі ў навучальных класах, у наш час, вядома, не было. Сённяшняму чалавеку важна разумець, што яго абараняе магутная і надзейная армія.

Пра гэта, а ў глабальным сэнсе пра перспектывы развіцця і будаўніцтва Узброеных Сіл у кантэксце падзей, якія адбываюцца ў свеце, пагаварыў з кіраўнікамі СМІ міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

Аўтар: Вераніка Канюта
kanyuta@zvіazda.by
Звязда, 27 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:27.10.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:779
 
Ключевые слова:
Семинар Вооружённые силы Белорусская армия СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме