https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра перад выхаднымі


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0014 рубля (0,07%) да 2,082 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0036 рубля (0,19%) і склаў 1,9065 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0009 рубля (0,03%) і склаў 3,0306 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту стабільныя ў пятніцу пасля трох дзён падзення, выкліканага ростам песімізму ў дачыненні да перспектыў здзелкі паміж краінамі АПЕК аб зніжэнні здабычы. Нафта Brent з пастаўкай у снежні вагаецца ў раёне 50 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 13,62 капейкі, склаўшы 62,9037 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:28.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:560
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме