https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Магілёве прэзентавана падарункавае выданне пра папулярызацыю традыцый Магдэбургскага права


У Магілёве актывісты "Таварыства беларускай мовы" прадставілі грамадскасці вынікі працы па папулярызацыі традыцый мясцовага самакіравання.
Прэзентацыя выдання "Ушанаванне дат надання Магдэбургскага права гарадам Магілёўшчыны (Чэрыкаў, Чавусы, Бялынічы)" адбылася падчас круглага стала "Музей Алеся Адамовіча: супрацоўніцтва грамадскасці і ўлады", які прайшоў сёння ў Магілёве.

Адзначана, што рэалізацыя гэтага праекта з`явілася станоўчым прыкладам узаемадзеяння грамадскасці і ўлады ў мэтах папулярызацыі гісторыі роднага краю. Так, у 2015 годзе члены ТБМ правялі ў сямі гарадах Магілёўшчыны круглыя сталы, падчас якіх расказалі аб традыцыях мясцовага самакіравання ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве, Бялынічах, Горках, Бабруйску і Крычаве.

У 2016 годзе ў Чэрыкаве, Чавусах і Бялынічах былі ўстаноўлены гранітныя дошкі з інфармацыяй пра даты надання гэтым гарадам Магдэбургскага права. Акрамя таго, на бялыніцкай дошцы змяшчаецца інфармацыя аб выпуску там у снежні 1652 года першай кнігі.

У прадстаўленым грамадскасці выданні змешчаны фатаграфіі момантаў адкрыцця інфармацыйных дошак і іх апісанне. Так, у Чэрыкаве гэта адбылося падчас святкавання Дня горада 17 ліпеня, у Чавусах — 12 жніўня, а ў Бялынічах — 4 кастрычніка. У гэтых трох гарадах раённыя ўлады аказалі садзейнічанне актывістам, супрацоўнічаючы з імі ў распрацоўцы дызайну, інфармацыйнага напаўнення і ва ўстанаўленні дошак.

Падчас прэзентацыі падкрэслівалася, што рэалізацыя праекта была б немагчымая без членаў ТБМ — кандыдатаў гістарычных навук Ігара Пушкіна і Аляксандра Агеева, кандыдата філалагічных навук Яраслава Клімуця, а таксама гісторыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Сілкова, гісторыкаў і краязнаўцаў у кожным з трох раённых цэнтраў.

Брашуру, выпушчаную тыражом 50 асобнікаў, плануецца перадаць у раённыя выканкамы, музеі і бібліятэкі.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 6 лістапада 2016
 
Дата публикации:06.11.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Магілёў Магдебургское право Краеведение Чавусы Чэрыкаў Бялынічы Горкі Бабруйск Крычаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме