https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара ЗША і еўра выраслі на таргах БВФБ


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 жніўня беларускі рубель аслабеў да еўра і да долара ЗША.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0176 рубля (0,77%) і склаў 2,31 рубля.

Курс долара вырас на 0,0111 рубля (057%) да 1, 9512 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0201 рубля (0,62%) і склаў 3,2205 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,71% да 51,41 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI гандляваліся ля адзнакі 48,78 долара за бараль, што на 0,77% ніжэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, павысіўся на 0,7365 рубля і склаў 60,5819 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 жніўня 2017
 
Дата публикации:02.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме