https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Купіць кантактныя лінзы ў аўтамаце ў перспектыве можна будзе толькі пры наяўнасці рэцэпта


Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя.
На аўтаматах з кантактнымі лінзамі (лінзаматах) у перспектыве з`явяцца счытвальныя прылады, якія дазволяць атрымаць ад пакупніка пацверджанне наяўнасці рэцэпту, а пры куплі лінз праз інтэрнэт трэба будзе адпраўляць прадаўцу скан рэцэпта. Гэтыя новаўвядзенні абмяркоўваліся 28 ліпеня на нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя Беларусі, вядучых афтальмолагаў і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці. 

Плануемыя новаўвядзенні накіраваны на тое, каб выключыць ўскладненні ў выніку няправільнага падбору лінзаў, растлумачыў намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі.

Паводле інфармацыі медыкаў, апошнім часам сталі выяўляцца выпадкі ускладненняў пасля набыцця пацыентамі лінзаў праз лінзаматы без кансультацыі з урачом. Сярод такіх ускладненняў — кератыт, язва, перфарацыі рагавіцы (аж да слепаты). Толькі за сем месяцаў гэтага года ў афтальмалагічныя аддзяленні 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска з падобнымі праблемамі паступілі шэсць пацыентаў. Двум з іх давялося праводзіць кератапластыку, бо тэрапія была немагчымая.

За год у афтальмалагічныя клінікі Беларусі, як правіла, паступае каля дзясятка пацыентаў з ускладненнямі кантактнай карэкцыі зроку. Найбольш небяспечныя сярод іх — запаленчыя ўскладненні (язва рагавіцы і кератакан`юнктывіты, якія прыводзяць да выражанага зніжэння вастрыні зроку), прычынай развіцця якіх з`яўляецца самастойны падбор кантактных лінзаў.

Мяркуецца, што рэцэпт, выдадзены ўрачом перад купляй лінзаў у аўтамаце, будзе дзейнічаць на працягу года. На нарадзе было прынята рашэнне размясціць на лінзаматах інфармацыю аб неабходнасці абавязкова прайсці афтальмолага, прычым рэкамендацыі будуць зробленыя для ўсіх відаў кантактных лінзаў.

Трымальнікі лінзаматаў, у сваю чаргу, павінны мець адпаведныя рэгістрацыйныя пасведчанні, таму што лінзы афіцыйна прызнаныя вырабамі медыцынскага прызначэння.

БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2017
 
Дата публикации:30.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1058
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Контактные линзы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме