https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 8 снежня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 23 дні.
Якія падзеі адбыліся 8 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 снежня

У 1409 годзе ў Бярэсці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
У 1432 годзе адбылася Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
У 1506 годзе: Жыгімонт Стары быў выбраны каралём польскім.
У 1812 годзе расійскія войскі вызвалілі Гродна ў ходзе вайны 1812 года.
У 1926 годзе ў склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
У 1991 годзе ў Белавежскай пушчы, у Віскулях, кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створаны СНД.
У 1999 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 8 снежня

1929 год: Рыгор Родчанка, беларускі краязнавец, педагог, фалькларыст, паэт, літаратуразнавец.
1935 год: Эдуард Скобелеў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Гарацый і каралева Шатландыі Марыя Сцюарт.

8 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Клімента І, апостала ад 70, і святапакутніка Пятра Александрыйскага.

У народзе Кліментаў дзень таксама называлі Клім Халодны, казалі: "Клім – клін клінам зіма выбівае, у мужыка марозам слязу гоніць". З гэтага дня пачыналіся сапраўдныя маразы.

Жанчыны садзіліся ла вакна і пралі: дзякуючы вялікай колькасці снегу, у хаце было светла. З дому імкнуліся не выходзіць: мароз, ды яшчэ і ваўкі падыходзілі блізка да вёскі.

Калі ў Кліментаў дзень ідзе снег, лета будзе дажджыстае. Многа снега – наступны год будзе ўраджайны.

Sputnik, 8 снежня 2023
 
Дата публикации:08.12.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме