https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве іншаземец спрабаваў выкрасці 26 смартфонаў


У Магілёве іншаземец, які спрабаваў выкрасці 26 смартфонаў, аказаўся серыйным злодзеем, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёўскія сышчыкі раскрылі серыю крадзяжоў. Позна вечарам ахоўнік аднаго з гандлёвых цэнтраў пачуў шум, а затым убачыў, як невядомы ўзламаў дзверы і зайшоў у салон сотавай сувязі. Ахоўнік націснуў трывожную кнопку і спудзіў зламысніка, які хацеў панесці 26 смартфонаў на суму больш за Br36 тыс.

Аператыўнікі хутка ўстанавілі асобу і затрымалі 42-гадовага падазронага. Акрамя таго, яны ўстанавілі яго дачыненне да трох крадзяжоў на будпляцоўках. Іншаземец зрываў навясныя замкі і пранікаў у памяшканні, адкуль выносіў электраінструменты. Чужыя маёмасць ён здаваў у ламбарды.

Выкрадзенае часткова канфіскавана, узбуджана крымінальная справа за крадзяжы ў буйным памеры.

Звязда, 8 снежня 2023
 
Дата публикации:08.12.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Криминал Кража Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме