https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара ЗША і еўра працягнулі зніжэнне на таргах БВФБ


На Беларускай валютна-фондавай біржы 20 ліпеня беларускі рубель другія таргі запар ўмацоўваецца да еўра і долара ЗША.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0075 рубля (0,33%) і склаў 2,2393 рубля.

Курс долара зменшыўся на 0,0028 рубля (0,14%) да 1,9465 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,2928 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,10% да 49,65 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI да гэтага часу гандляваліся ля адзнакі 47,10 долара за бараль (на 0,04% ніжэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 15,95 капейкі і склаў 59,0823 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2017
 
Дата публикации:20.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:770
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме