https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржкаммаёмасць вызначыла самыя дарагія землі ў Беларусі


Самыя дарагія землі ў Беларусі вызначаныя паводле вынікаў кадастравай ацэнкі, праведзенай Дзяржаўным камітэтам па маёмасці.
Як паведаміла прэс-служба ведамства, у маі 2017 года ДУП "Нацыянальнае кадастравае агенцтва" Дзяржкаммаёмасці завяршыла работы па кадастравай ацэнцы зямель па відах функцыянальнага выкарыстання "жылая сядзібная зона" і "рэкрэацыйная зона", а таксама зямель садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў. Дадзеная ацэнка землям у 118 адміністрацыйных раёнах, 23.181 сельскім населеным пункце, 202 гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, 1.167 сельсаветах і 4.387 садовых таварыствах.

Паводле вынікаў кадастравай ацэнкі на 1 ліпеня 2016 года самыя дарагія зямлі ў краіне — землі Мінска. Сярэдні кадастравы кошт зямель сталіцы ў жылой сядзібнай зоне складае 169,36 рубля за 1 кв. м.

Далей тройка гарадоў выглядае наступным чынам: Заслаўе (31,82 рубля за 1 кв. м), Салігорск (30,30), Фаніпаль (30,20).

Сярод абласных цэнтраў самымі дарагімі аказаліся землі Брэста (24,88 рубля за 1 кв. м), самымі таннымі — Магілёва, дзе сярэдні кадастравы кошт зямлі ў жылой сядзібнай зоне склаў 16,52 рубля за 1 кв. м.

Сярод сельскіх населеных пунктаў самыя дарагія землі знаходзяцца ў Мінскай вобласці, іх сярэдні кадастравы кошт складае 1,31 рубля за 1 кв. м. Лідарамі па кадастравым кошце сельскіх населеных пунктаў у Мінскай вобласці з`яўляюцца Мінскі (12,33), Смалявіцкі (3,13) і Дзяржынскі (2,78) раёны.

Самы нізкі кадастравы кошт зямель у сельскіх населеных пунктах — у Магілёўскай вобласці. Напрыклад у Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах сярэдні кадастравы кошт зямлі ў сельскіх населеных пунктах склаў 0,12 рубля за 1 кв. м, у Краснапольскім і Круглянскім — 0,14.

Такім чынам, сярэдняе значэнне кадастравага кошту зямлі ў Магілёўскай вобласці (0,28 рубля за 1 кв. м) у пяць разоў меншае, чым у Мінскай (1,31).

Максімальнае значэнне сярэдняга кадастравага кошту зямель садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў таксама ў Мінскай вобласці — 2,26 рубля за 1 кв. м. Лідарамі тут з`яўляюцца Мінскі раён, дзе сярэдні кадастравы кошт зямель складае 10,85 рубля за 1 кв. м. Высокі кадастравы кошт абумоўлены блізкім размяшчэннем да Мінска, наяўнасцю інжынерных камунікацый і добрымі транспартнымі зносінамі, растлумачыла прэс-служба.

Усе матэрыялы пра вынікі кадастравай ацэнкі зямель знаходзяцца ў мясцовых выканаўчых камітэтах на разглядзе і зацвярджэнні. На 7 ліпеня 2017 года ў Нацыянальнае кадастравае агенцтва паступіла 10 рашэнняў аб зацвярджэнні вынікаў кадастравай ацэнкі зямель.

Пасля зацвярджэння новыя вынікі будуць выкарыстоўвацца ў тым ліку для мэт падаткаабкладання (з 1 студзеня 2018 года).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2017
 
Дата публикации:11.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:777
 
Ключевые слова:
Госимущество Жильё в Беларуси Налогообложение Кадастровая стоимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме