https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША дасягнуў 1,97 рубля, еўра перавысіў 2,23 рубля


6 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў падзенне да долара ЗША і еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0163 рубля (0,73%) і склаў 2,2376 рубля.

Курс долара вырас на 0,0157 рубля (0,8%) і склаў 1,9714 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0068 рубля (0,21%) і склаў 3,2745 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent — каля 48,5 долара ЗША за бараль, тады як напярэдадні каціроўкі падалі да 47 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 66,39 капейкі, склаўшы 60,2426 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2017
 
Дата публикации:06.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:828
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме