https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар падаражэў на першых таргах восені


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 верасня 2016 года беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9613 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) да 2,1846 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0004 рубля і склаў 3,0054 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. У чацвер цэны на нафту крыху выраслі пасля рэзкага абвалу напярэдадні, калі дадзеныя з ЗША адрадзілі асцярогі наконт глабальнага перанасычэння паставак. Нафта маркі Brent зараз таргуецца ў адзнакі 46,7 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,31 капейкі, склаўшы 65,2566 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2016
 
Дата публикации:01.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:486
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме