https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацбанк: З абарачэння выведзена каля 90% старых грошай


За два месяцы пасля дэнамінацыі ў Беларусі з абарачэння выведзена каля 90% старых банкнот, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
"На гэты момант выведзена з абарачэння каля 90% банкнот старога ўзору ад сумы наяўных грошай. Калі ж глядзець па колькасці банкнот, то выведзена каля 50% старых грошай", — патлумачылі ў Нацбанку.

Пры гэтым цяпер у абароце ў асноўным усё яшчэ прысутнічаюць банкноты старога ўзору дробных і сярэдніх наміналаў.

У галоўным банку краіны ўстрымліваюцца ад ўстанаўлення строгіх тэрмінаў адносна поўнага вываду старых грошай з абарачэння, нагадваючы, што так ці інакш абменьваць іх можна будзе на працягу пяці гадоў. Разам з тым цалкам вывесці ўсе купюры наўрад ці атрымаецца — нейкая частка дробных грошай усё роўна застанецца на руках.

Да дэнамінацыі ў краіне хадзіла 600 млн купюр старога ўзору. Раней у Нацбанку меркавалі, што ўжо да кастрычніка грашовыя знакі старога ўзору практычна выйдуць з абарачэння.

Нагадаем, 1 ліпеня ў Беларусі дэнамінаваная нацыянальная валюта. Маштаб памяншэння склаў 10.000. Гэта трэцяя дэнамінацыя рубля ў найноўшай гісторыі краіны.

Адрозненне цяперашняй дэнамінацыі ў тым, што разам з купюрамі ў абарачэнне ўведзеныя манеты. Усяго ў абарачэнне выпушчаныя сем наміналаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі.

Новыя і старыя грашовыя знакі будуць знаходзіцца ў Беларусі ў другім паўгоддзі ў паралельным абарачэнні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2016
 
Дата публикации:01.09.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:517
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Деноминация Банкноты Монеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме