https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пісьменнікі з 14 краін прыедуць у Мінск на круглы стол да Дня пісьменства


Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч.
Пісьменнікі з 14 краін стануць удзельнікамі круглага стала "Сугучча: словы Скарыны ў сучасным свеце", які пройдзе 3 верасня ў Мінску напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

Круглы стол пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У Мінск прыедуць пісьменнікі з Азербайджана, Арменіі, Расіі, Сербіі, Чарнагорыі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Кітая і іншых краін.

Як адзначыў Аляксандр Карлюкевіч, мерапрыемства стала традыцыйным, за гады правядзення ў яго ўдзельнікаў склаліся дружалюбныя, партнёрскія сувязі.

У час сустрэчы пісьменнікі падвядуць вынік шматгадовай міжнароднай літаратурнай дружбы. Па традыцыі будзе прадстаўлены альманах "Сугучча". Таксама падрыхтаваны нумар часопіса "Нёман", дзе на рускай мове гаворыцца аб сучаснай літаратуры Таджыкістана. Чытачы часопіса "Полымя" ўбачаць работы літаратуразнаўцаў з Украіны, Азербайджана, якія сярод іншага пішуць аб лепшых творах сучаснай беларускай літаратуры, аб беларускай класіцы.

Дзень беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе пройдзе ў Рагачове 4 верасня, з`яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку.

31 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:661
 
Ключевые слова:
Рагачоў Дзень беларускага пісьменства Круглый стол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме