https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прззiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства, якi стартаваў ў Рагачове


Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства. У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны», - адзначыў А.Лукашэнка.

«Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў - горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей. Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў», - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме беларускага лідэра.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

Интерфакс-Запад, 4 верасня 2016
 
Дата публикации:04.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:765
 
Ключевые слова:
Рагачоў Дзень беларускага пісьменства Поздравление Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме