Як паведаміла прэс-служба кампаніі, сёння life:) прадастаўляе паслугі сувязі чацвёртага пакалення ўжо больш чым у 30 населеных пунктах, з якіх 19 — гарады, астатнія — населеныя пункты ў Мінскім раёне.
Аператар life:) пачаў прадастаўляць паслугі сувязі 4G са жніўня 2016 года, і гэта тэхналогія набірае папулярнасць у абанентаў.
Колькасць карыстальнікаў 4G з пачатку года павялічылася больш чым у два разы. У сярэднім кожны 4G-карыстальнік спажывае больш як 3Гб 4G-трафіку. Калі казаць у цэлым аб узроўні спажывання мабільнага трафіку, то пасля запуску 4G у сетцы life:) рост спажывання складае больш за 50%.
Колькасць карыстальнікаў 4G з пачатку года павялічылася больш чым у два разы. У сярэднім кожны 4G-карыстальнік спажывае больш як 3Гб 4G-трафіку. Калі казаць у цэлым аб узроўні спажывання мабільнага трафіку, то пасля запуску 4G у сетцы life:) рост спажывання складае больш за 50%.
Асобна аператар фіксуе рост папулярнасці 4G-смартфонаў. Узровень пранікнення ў сетцы life:) сёння складае амаль 20%. Так, у першым квартале 2017 года ў параўнанні з апошнім кварталам 2016 года рост продажу смартфонаў з 4G склаў амаль 10%. Самая прадаваная мадэль — Xiaomi Redmi 4A.
"Мы аб`ектыўна можам сказаць, што нашым абанентам вельмі падабаецца выкарыстанне 4G-інтэрнэту. Асабліва ўлічваючы апошнія тэндэнцыі, звязаныя з ростам спажывання відэакантэнту. Мы прагназуем далейшы рост спажывання, а таксама нацэлены на пашырэнне пераліку лічбавых сэрвісаў, якія будзе зручна выкарыстоўваць разам з 4G", — пракаментавала генеральны дырэктар ЗАТ "БеСТ" (life:)) Дзіна Цыбульская.
Закрытае акцыянернае таварыства "Беларуская сетка тэлекамунікацый" (мабільны аператар life:)) была зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Заснавальнікамі кампаніі "БеСТ" выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2017
Мінск, 11 мая 2017