https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


П’есу польскага абсурдыста Мрожака прадставяць беларускаму гледачу


Спектакль "Эмігранты" – сінтэз змрочнага натуралізму ў стылі Горкаўскай "На дне" і тэатра абсурду Бэкета.
П`еса была напісана ў 1973 годзе і з`яўляецца найбольш значнай падзеяй ў творчасці польскага драматурга-абсурдыста Славаміра Мрожака, але і ў гісторыі польскага тэатра пасляваеннага перыяду.

На думку аўтараў беларускай п`есы, напісаныя 40 гадоў таму "Эмігранты" не губляюць сваю актуальнасьць і сёння. Хутчэй наадварот.

"Мудры Мрожак выводзіць гісторыю двух палякаў на агульначалавечы філасофскі ўзровень. Прычым, гісторыя адгукаецца не толькі ў аспекце нацыі як супрацьстаянне не здольных паразумецца прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў, светапоглядаў, веравызнанняў.

Але яе можна разгледзець як сутычку дзвюх "Я" адной асобы", — распавялі арганізатары паказу. Яны таксама адзначылі, што актуальнасць "Эмігрантаў" яшчэ і ў тым, што п`еса дзваляе распазнаць механізмы эміграцыі ў найшырокім разуменні гэтага слова — не толькі як геаграфічнае перасоўванне ў іншую рэчаіснасць з вынікаючым шэрагам псіхалагічных, маральных і духоўных напластаванняў, але і ўцёкі ад сваёй сутнасці, годнасці, сумлення і свабоды, уцёкі ад сябя.

Рэжысёр — Андрэй Саўчанка; Акторы — Іван Патапаў, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Алена Зуй-Вайцяхоўская.

Паказы спектакля "Эмігранты" адбудуцца 15 і 29 мая ў НЦСМ (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў ад 9 рублёў.

Мінск, 7 мая 2017
Sputnik
 
Дата публикации:07.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:927
 
Ключевые слова:
Театр Искусство Анонс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме