https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прадпрыемствы бытавога абслугоўвання прадаставяць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны зніжкі на паслугі


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.
Так, 2-15 мая прадпрыемствы ААТ "Усход" і ТАА "Эстар" акажуць ветэранам ВАВ бясплатныя цырульніцкія паслугі. У маі без аплаты ветэраны змогуць скарыстацца паслугамі цырульнікаў у ПУП "Бурая Ю.У." і ТДА "Усяж".

Устаноўлены зніжкі таксама на паслугі пральняў, рамонт абутку і швейных вырабаў, хімчыстку. Зніжкі распаўсюджваюцца на рамонт ювелірных вырабаў, мастацкія фота.

Падрабязную інфармацыю аб скідках на паслугі і рэжыме работы прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання можна даведацца па нумары 167. Дарэчы, КУП "Гарадскія лазні" на працягу года прадастаўляе скідку 20 працэнтаў для ветэранаў ВАВ на паслугі агульных аддзяленняў лазняў і індывідуальных душавых кабін.

2 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:800
 
Ключевые слова:
Сидки Ветераны Соцзащита в Беларуси Бытовое обслуживание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме