https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі даручыў распрацаваць новую канцэпцыю дэкрэта нумар 3


Адпаведную задачу Аляксандр Лукашэнка агучыў 21 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць вывады па сітуацыі па дэкрэце нумар 3. "Патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў краіне налічваецца амаль 350 тыс. чалавек, не занятых на рынку працы. "Што будзем з імі рабіць? Калі вы прапануеце іншую альтэрнатыву (дэкрэту нумар 3.), як прымусіць іх працаваць, я адступлю. 350 тыс. чалавек павінны працаваць, таму што яны нам ствараюць вялікую праблему, перш за ўсё праваахоўнай сістэме. А наогул гэта 500 тыс. чалавек - 150 тыс. мы па розных прычынах вызвалілі ад "цяжару" працаваць".

Беларускі лідар падкрэсліў, што трэба рабіць высновы з таго, што адбылося. "Так, мы дрэнна на месцах рэалізавалі. Але ківаць толькі на месцы, скідваючы з сябе адказнасць, - не той шлях. У нас вертыкаль улады, і мы нясём за гэта адказнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуўся да парламентарыяў: "Праблема ёсць, яе трэба вырашаць. Як будзем дзейнічаць? Зноў прапісаць, як мне прапанавалі: не працуеш - павінен нейкую суму ўнесці. Але вы ж разумееце, што 10 тыс. чалавек унясуць гэтыя грошы і забудуць. А астатнія да лютага або сакавіка наступнага года ні капейкі не ўнясуць. Яны і працаваць не пойдуць, калі іх не прымусіць. Ім прасцей выйсці на вуліцы, на плошчы і крычаць. А яшчэ падсунуць нейкую капейку за тое, што выйшаў на вуліцы, - так жа было. Таму патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць".

Прэзідэнт дадаў, што такі вопыт ёсць - вопыт савецкіх часоў.

21 красавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.04.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Декрет №3 Соцзащита в Беларуси Тунеядство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме