https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адпускная цана на грэчку новага ўраджаю складзе Br1,3 за кілаграм


Аб гэтым паведаміў 24 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
"Адпускная цана з новага ўраджаю грэчкі падлічана ўжо - Br1,3 за кілаграм. Астатняе залежыць ад кожнай канкрэтнай гандлёвай сеткі, ад таго, якую яны возьмуць накрутку. Цана ў памеры Br3 здаецца мне вельмі высокай. Напрыклад, закупачная цана тоны грэчкі 1 класа складае Br479,1", - растлумачыў ён.

Уладзімір Гракун адзначыў, што ў гэтым годзе плануецца ўбраць грэчку з плошчы 12 тыс. га, проса - 8 тыс. га. "Мы плануем атрымаць вал 15 тыс. т грэчкі і мінімум 5 тыс. т проса", - падкрэсліў намеснік міністра.

24 жніўня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:551
 
Ключевые слова:
Урожай Гречка Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме