https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш як 500 т кавуноў плануецца сабраць у Беларусі


Аб гэтым паведаміў 24 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
"У гэтым годзе мы адвялі пад бахчавыя 40 га, хоць планавалі больш. Тым не менш больш як 500 т кавуноў мы плануем сабраць, і ўжо першыя кавуны пайшлі", - растлумачыў Уладзімір Гракун.

У апошнія гады разам з сельгасарганізацыямі вырошчваннем агародніны актыўна займаюцца фермерскія гаспадаркі. "У цэлым у нас цяпер 16,5 тыс. га агароднінных культур, з іх толькі 8 тыс. га - у сельгасарганізацый. Мы вырошчваем капусту, моркву, буракі, цыбулю, зялёны гарошак, баклажаны, агуркі. Пры гэтым ужо ёсць насенне нашай селекцыі, якое фермеры бяруць усё больш ахвотна", - падкрэсліў ён. Намеснік міністра таксама расказаў, што ў Беларусі актыўна ідзе закладка садоў.

"Штогод мы абнаўляем па 500 га садоў. Нашы яблыкі карыстаюцца попытам і ў нас у Беларусі, і ў Расіі. Стабфонды мы сваімі яблыкамі поўнасцю закрываем і маем экспартны рэсурс", - адзначыў Уладзімір Гракун.

24 жніўня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:537
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Арбузы Агротехника Яблоки Импортозамещение Фермеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме