https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют на 19 ліпеня


Беларускі рубель умацаваўся да ўсіх валют на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Беларускі рубель умацаваўся да ўсіх валют на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 ліпеня.

Курс долара знізіўся на 0,0048 рубля, або 0,24%, і склаў 1,9776 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0025 рубля, або 0,11%, да 2,1879 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0011 рубля (0,04%) і склаў 3,1396 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які, у сваю чаргу, звязаны з дынамікай цэн на нафту.

Цэны на нафту знізіліся ў аўторак, паколькі асцярогі аб перанасычэнні рынку пераважылі чаканае скарачэнне здабычы сланцавай нафты ў ЗША і магчымае далейшае зніжэнне запасаў. Каціроўкі страцілі звыш 1% на папярэдняй сесіі пасля таго, як асцярогі аб патэнцыйных збоях паставак, справакаваныя спробай перавароту ў Турцыі, аказаліся неабгрунтаванымі, перадае Reuters. Да 8.44 маскоўскага часу ф`ючарсы на нафту Brent апусціліся на 0,23% да 46,86 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту знізіліся на 0,2% да 45,14 долара за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 маскоўскага часу аўторка знізіўся на 12,63 капейкі, склаўшы 62,9891 рубля, сведчаць дадзеныя біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2016
 
Дата публикации:19.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:562
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме