https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску па-ранейшаму найбольш не хапае медсясцёр і урачоў


Упраўленне занятасці камітэта па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама апублікавала абноўлены спіс найбольш запатрабаваных прафесій на сталічным рынку працы.
Згодна са звесткамі камітэта, на 1 ліпеня 2016 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з`яўляліся: медсёстры (897 заяўленых вакансій), урачы-спецыялісты (509), прыбіральшчыкі памяшканняў (219), інжынеры і спецыялісты розных кваліфікацый (па 273), кухары (236), дырэктары (199), арматуршчыкі (183), цесляры (168), прадаўцы (159), швачкі (110), санітаркі (107), муляры (104).

У студзені—чэрвені 2016 года па садзейнічанне ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнулася 21.452 чалавекі, з іх 17.318 беспрацоўных.

На канец чэрвеня ў Мінску 9.987 беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 231,7 тыс. рублёў.

На пастаянную ці часовую працу ўладкаваныя 6.887 чалавек, у тым ліку 4.586 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

Працаўладкаваныя 263 асобы, якія абавязаныя кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Аказаная фінансавая падтрымка 81 беспрацоўнаму ў выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Кансультацыю па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 9.174 чалавекі, арганізаванае навучанне 708. У грамадскіх работах ўзяў удзел 1.781 чалавек, у тым ліку 1.804 беспрацоўныя.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 ліпеня 2016 года склала 8.266, у тым ліку для рабочых — 3.703.

У студзені—чэрвені 2016 года зарэгістравана прыблізна 161 тыс. зваротаў спашукальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і прыкладна 6 млн. — да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2016
 
Дата публикации:20.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:597
 
Ключевые слова:
Трудоустройство Рынок труда Безработица Статистика Квалификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме