https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вынік дня пратэстаў «недармаедаў» 18 сакавіка — людзі амаль ня выйшлі


Прыблізна па два дзесяткі чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску.
У астатніх гарадах: Лідзе, Наваполацку, Рэчыцы, Барысаве, Асіповічах, Горках, Жодзіне, Салігорску і Лунінцы, пазначаных у анонсе акцыі, на ананімны заклік да пратэстаў ніхто не адгукнуўся.

Заклік прыпісваюць беларускім анархістам ды ініцыятыве «Рэвалюцыйнае дзеяньне».

Ініцыятыва «Рэвалюцыйнае дзеяньне» пракамэнтавала нявыхад большасьці людзей на акцыі 18 сакавіка:

«Нам не хапіла мэдыйных магутнасьцяў, а таксама інфармацыя пра акцыі пачала распаўсюджвацца занадта позна. Многія сацыяльныя мэдыі адмовіліся публікаваць інфармацыю пра акцыі, якая нібыта ёсьць фэйкавай».

Распаўсюднікі закліку да акцый 18 сакавіка застаюцца ананімнымі.

Радыё Сваюода, 18 сакавіка 2017
 
Дата публикации:18.03.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:788
 
Ключевые слова:
Митинг Марш дармоедов Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме