https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют на 10 жніўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 жніўня 2016 года
На 10 жніўня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 1,9658 беларускага рубля (19.658 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,1769 (21.769)
Расійскі рубель (за 100) — 3,0338 (303,38)
Украінская грыўна (за 100) — 7,9234 (792,34)

Кошык валют — 0,3821

У параўнанні з папярэднім днём курс долара знізіўся на 0,04 капейкі (4 рублі) (0,02%), еўра — на 0,62 капейкі (62 рублі) (0,28%), расійскага рубля (за 100) — вырас на 0,57 капейкі (0,57 рубля за адзінку) (0,19%), грыўны (за 100) — на 0,32 капейкі (0,32 рубля за адзінку) (0,04%). Курс кошыка валют знізіўся на 0,03% у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 11,29% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года.

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1074, "долар/расійскі рубель" — 64,7539, "долар/грыўна" — 24,81.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 10 жніўня ў 8.55 долар куплялі па 1,945—1,962 (19.450—19.620) і прадавалі па 1,968—1,985 (19.680—19.850) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 0,29 капейкі (да 1,9562 рубля), або на 29 рублёў (да 19.562), продажу — на 0,41 капейкі (да 1,9721 рубля), або на 41 рубель (да 19.721).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,95—1,96 (19.500—19.600) пры куплі, 1,97—1,98 (19.700—19.800) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2016
 
Дата публикации:10.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:396
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме