https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Большасць фальшываманетчыкаў знаходзяць менш, чым за 15 дзён


Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства унутраных спраў Эдуард Нікіцін.
Нягледзячы на правядзенне дэнамінацыі і чаканы ўсплёск гэтага віду злачыннасці, у мінулым годзе колькасць правапарушэнняў у гэтай сферы павялічылася ўсяго на 13%. Летась было выяўлена 43 факты падробкі нацыянальнай валюты. У цэлым жа, 93% выкарыстання падробленых банкнот звязаныя з замежнай валютай.

У гэтым годзе ў Смалявіцкім раёне ўжо быў затрыманы мужчына, які ў хатніх умовах займаўся вытворчасцю 20-рублёвых банкнот, у яго было канфіскавана больш за 30 узораў. За апошнія дзесяць гадоў колькасць злачынстваў у сферы фальшываманецтва ўдалося знізіць у два разы. Спецыялізаваных нелегальных друкарняў у Беларусі няма, злачынцы спрабуюць вырабляць банкноты ў невялікіх аб`ёмах пры дапамозе камп`ютарнай тэхнікі.

Дар’я Каско
kasko@zviazda.by
Звязда, 14 сакавіка 2017
 
Дата публикации:14.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:596
 
Ключевые слова:
Криминал Фальшивомонетничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме