https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У МУС распавялі, колькі бежанцаў можа бязбольна прыняць Беларусь


Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун у інтэрв`ю праграме "Контуры" тэлеканала АНТ распавёў, колькі дадаткова бежанцаў можа бязбольна прыняць Беларусь.
"Мы кажам пра тое, што трэба зыходзіць з інтарэсаў краіны, калі мы можам нейкая колькасць прыняць і інтэграваць іх бязбольна ў грамадства. Даць ім жыллё, працу, камфортныя ўмовы для знаходжання, медыцынскую дапамогу, - сказаў Аляксей Бягун. - Калі назваць лічбу 100 ці 200 чалавек, то гэта будзе абсалютна бязбольна і для дзяржаўных органаў, і для тых асоб, якія прыбываюць на тэрыторыю краіны. У нас у цяперашні час 926 асоб, якія маюць статус бежанца. Крыху больш за 1500 - асобы, якія маюць дадатковую абарону. Фактычна ні тая, ні іншая катэгорыя асоб не адчуваюць сябе ізгоямі ў Беларусі. Яны праходзяць працэдуру інтэграцыі, жывуць, і многія з іх атрымліваюць грамадзянства".

Штогод Беларусь прымае больш за 15 тыс. чалавек на пастаяннае месца жыхарства.

"На жаль, вельмі часта замежнікі, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі, злоўжываюць працэдурай прадастаўлення статусу бежанца або прытулку. Знаходзяцца тут для таго, каб проста перачакаць, атрымаць трамплін ў Еўропу", - распавёў Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, у цэлым міграцыйная палітыка Беларусі дастаткова жорсткая. "Таму што ў ЕС няма падставы для анулявання дазволу на пастаяннае пражыванне. Гэта значыць, калі выдалі від на жыхарства, то што б іншаземец ні здзейсніў, ён ужо мае статус рэзідэнта і будзе жыць у краіне. У нас жа такіх падстаў досыць шмат", - сказаў прадстаўнік МУС.

Звязда, 1 жніўня 2016
 
Дата публикации:01.08.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Миграционная политика Беженцы Вид на жительствао
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме