https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС Беларусі 22 лютага запускае на YouTube серыю дзіцячых навучальных мультфільмаў па бяспечных паводзінах


Пра гэта паведамілі ў выратавальным ведамстве.
Мультсерыял створаны МНС Беларусі для таго, каб навучыць дзяцей бяспечным паводзінам. Галоўныя героі - разумны Бабёр, неспакойная Птушачка і дапытлівы Заяц у цікавай форме раскажуць малышам правілы бяспекі дома і на вуліцы. У розныя небяспечныя сітуацыі будзе трапляць Воўк.

"Серыі будуць з`яўляцца на нашым YouTube-канале, наступная - ужо ў сакавіку, і раскажуць аб сітуацыях, у якія маленькім дзецям лепш не трапляць. Бацькі з дапамогай нашага мультсерыяла змогуць данесці да малышоў правілы бяспечных паводзін. Напрыклад, цяпер, у час адлігі, актуальна тэма - тонкі лёд. Першы эпізод, які з`явіўся ў інтэрнэце 22 лютага менавіта аб гэтым - у ім героі мультфільма тлумачаць, чаму выходзіць на лёд небяспечна", - расказаў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

У наступных серыях галоўныя героі мультфільма раскажуць малышам аб тым, чаму дзецям нельга карыстацца піратэхнікай або гуляць на будоўлі.

22 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1169
 
Ключевые слова:
МЧС Безопасность Профилактика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме