https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Добрасумленная праца ва ўсе часы аб`ядноўвала беларусаў


Такое меркаванне выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ", член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Белякоў.
"Час цяпер няпросты. Праблем хапае. Але каб іх вырашаць і жыць лепш - трэба працаваць. Менавіта праз працу можна дабіцца шмат чаго, - лічыць Андрэй Белякоў. - А дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" з`яўляецца дадатковым стымулам грамадзян да працоўнай дзейнасці. І не трэба яго баяцца. Любыя спекуляцыі на гэту тэму расколваюць грамадства і не вырашаюць праблем. Тым больш што апошнія змяненні ў дэкрэт падкрэсліваюць яго накіраванасць выключна супраць тых, хто свядома ўхіляецца ад абавязкаў па выплаце падаткаў. Пры гэтым людзі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, рашэннем мясцовых органаў улады вызваляюцца ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Як паказвае практыка, на месцах кожная сітуацыя разглядаецца індывідуальна, улады ідуць насустрач тым, хто звярнуўся з абгрунтаванай заявай".

"Працавітасць была і ёсць адна з асноўных якасцей беларусаў. Прыклад - нашы дзяды і прадзеды, якія адстаялі незалежнасць Беларусі ў гады вайны, адбудавалі з руін і попелу краіну і перадалі яе новаму пакаленню", - заўважыў Андрэй Белякоў.

На яго думку, галоўная задача, якая стаіць перад сучаснай моладдзю, не толькі захаваць гэту спадчыну, але і прымножыць яе сваёй працай, ведамі, справамі.

"Гэта закладзена ў аснове студатрадаўскага руху. Добрасумленная праца ва ўсе часы аб`ядноўвала наш народ. Яна і сёння кансалідуе моладзь. Юнакі і дзяўчаты не хочуць сядзець на шыі ў бацькоў. Многія з іх і вучацца, і працуюць, і зарабляюць. Такую магчымасць ім прадастаўляюць студэнцкія атрады", - сказаў лідар БРСМ.

Ён расказаў, што сёння па ўсёй краіне стартаваў праект БРСМ "Выбіраем студатрад!". "Асноўным слоганам гэтага года стала кароткая, але ёмістая фраза "Труд - крут!".

І гэта меркаванне моладзі, калі хочаце, пазіцыя сучасных студатрадаўцаў, - падкрэсліў першы сакратар. - Тысячы студэнтаў ужо вызначыліся з планамі на лета, а штабы працоўных спраў саюза моладзі дапамогуць юнакам і дзяўчатам знайсці работу даспадобы. Упэўнены, дзякуючы агульным намаганням дзяржавы, БРСМ і моладзі ў нас усё атрымаецца".

БЕЛТА, 22 лютага 2017
 
Дата публикации:22.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1188
 
Ключевые слова:
Рынок труда Декрет №3 Безработица Налоги БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме