https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На таргах беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 сакавіка беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0024 рубля (0,12%) да 2,0003 рубля.

Курс долара вырас на 0,0047 рубля (0,25%) і склаў 1,9002 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0064 рубля (0,20%) і склаў 3,2536 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent працягвае таргавацца паблізу адзнакі 56 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 2,91 капейкі, склаўшы 58,4067 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2017
 
Дата публикации:02.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:788
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме