https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара ААТ "Барысаўдрэў"


Пра гэта паведаміла старшы памочнік абласнога пракурора Ларыса Пархімовіч.
Пракуратурай Мінскай вобласці накіраваная ў суд Барысаўскага раёна крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўдрэў", які абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і цяжкія наступствы.

Згодна з выстаўленым абвінавачаннем 60-гадовы мужчына, займаючы пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўдрэў", з мая 2010 года па красавік 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, дзейнічаючы з іншай асабістай зацікаўленасці, якая выявілася ў жаданні прыхарашыць сапраўднае становішча і вынікі працы прадпрыемства, схаваць сваю некампетэнтнасць ў забеспячэнні выканання таварыствам даведзеных прагнозных паказчыкаў працы, планавых заданняў па вытворчасці запалак і пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці аж да звальнення за іх невыкананне, сістэматычна даваў незаконныя ўказанні падначаленым яму работнікам аб унясенні ў штомесячныя дакументы аб выпушчанай прадукцыі заведама непраўдзівых звестак і запісаў аб колькасці вырабленых запалак, значна завышаючы іх аб`ёмы.

Пры гэтым былы кіраўнік ўсведамляў, што гэта пацягне скажэнне звестак дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, незаконныя выплаты прэмій работнікам яго прадпрыемства, адлічэнні з налічаных сум прэмій у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і РУП "Белдзяржстрах".

У выніку незаконных дзеянняў генеральнага дырэктара нанесены маёмасны ўрон прадпрыемству больш як на 75 млн. рублёў.

Дзеянні абвінавачанага органамі папярэдняга следства кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 424 КК.

Папярэдняе расследаванне па справе праводзіла ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2016
 
Дата публикации:14.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:728
 
Ключевые слова:
Криминал Деревообработка Борисовдрев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме