https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют на 15 жніўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 15 жніўня 2016 года.
На 15 жніўня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 1,9555 беларускага рубля (19.555 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,1797 (21.797)
Расійскі рубель (за 100) — 3,0296 (302,96)
Украінская грыўна (за 100) — 7,7932 (779,32)

Кошык валют — 0,3815

У параўнанні з пятніцай, 12 жніўня, курс долара знізіўся на 0,93 капейкі (93 рублі) (0,47%), еўра — на 0,99 капейкі (99 рублёў) (0,45%), расійскага рубля (за 100 ) — вырас на 0,51 капейкі (0,51 рубля за адзінку) (0,17%), грыўны (за 100) — знізіўся на 11,26 капейкі (11,26 рубля за адзінку) (1,42%). Курс кошыка валют знізіўся на 0,21% у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 11,11% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года.

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1147, "долар/расійскі рубель" — 64,5465, "долар/грыўна" — 25,09.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 15 жніўня ў 9.35 долар куплялі па 1,93—1,951 (19.300—19.510) і прадавалі па 1,959—1,971 (19.590—19.710) рубля. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 0,85 капейкі (да 1,9451 рубля), або на 85 рублёў (да 19.451), продажу — на 0,26 капейкі (да 1,9631 рубля), або на 26 рублёў (да 19.631).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,94—1,95 (19.400—19.500) пры куплі, 1,955—1,965 (19.550—19.650) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2016
 
Дата публикации:15.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:689
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме