https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра падаюць, расійскі рубель працягвае ўмацоўвацца на фоне росту цэн на нафту


6 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0167 рубля (0,81%) да 2,0557 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0146 рубля (0,76%) і склаў 1,9221 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0071 рубля (0,22%) і склаў 3,2563 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent гандлюецца паблізу адзнакі 57 долараў за бараль, павышаючыся ў кошце на фоне пагроз ЗША ўвесці новыя санкцыі супраць Ірана.

У Расіі рубель гандлюецца паблізу паўтарагадовых максімумаў у пары з доларам. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 60,16 капейкі, склаўшы 58,7121 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2017
 
Дата публикации:06.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:696
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме